ГУБАЗіК піша ўдзельнікам эмігранцкіх чатаў
![Сілавікі пішуць беларускім палітуцекачам, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/telefon-1704.jpg.webp?itok=bAGWzx1a)
Сілавікі пішуць беларускім палітуцекачам, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
ГУБАЗіК знайшоў новы метад, як пераканаць беларусаў замежжа вярнуцца дадому, піша MOST.
Мяркуючы па ўсім, сілавікі спампавалі гісторыю некаторых эмігранцкіх чатаў і цяпер пішуць іх удзельнікам.
Аднаму з падпісчыкаў прыйшло паведамленне з акаўнта, які раней называўся "Прафілактыка экстрэмізму". Невядомы назваў хлопца па імені і імені па бацьку і распавёў, што таго не шукаюць, яго няма ў базах і варта толькі пачысціць каментары на выпадак вяртання ў краіну.
Іншага беларуса наадварот спрабавалі застрашыць смерцю ў выгнанні.
Праваабарончая ініцыятыва Dissident.by рэкамендавала не пачынаць размоваў з сілавікамі, каб не перадаць ім адчувальную для сябе інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.