Хто тыя беларусы, чые звесткі польскія чыноўнікі перадалі ў пасольства Беларусі

"Мне было непрыемна і я баялася за родных"

"Мне было непрыемна і я баялася за родных" / unsplash.com

— Прачытаўшы навіну пра тое, што польскія дзяржорганы перадаюць звесткі беларусаў з дадатковай абаронай у нашае пасольства, мне стала страшна за бяспеку маіх сваякоў, — расказвае Еўрарадыё Кацярына (імя змененае).

Па словах дзяўчыны, у 2022 годзе з ёй здарылася падобная гісторыя. Яна пайшла ва ужонд, каб памяняць пасведчанне кіроўцы, а адтуль яе звесткі перадалі ў пасольства Беларусі.

На той момант я знаходзілася ў Польшчы па гуманітарнай візе. Ва ужондзе мне сказалі, што я павінна прынесці даведку з нашага пасольства. Я патлумачыла, што не магу ісці туды — гуманітарная віза гаворыць сама за сябе. На што супрацоўніца ужонда сказала, што гэта звычайная віза, якая ні на што не ўплывае, і я абавязаная прынесці даведку.

Я адмовілася. Мне адказалі, што зробяць запыт самі і фактычна пераканалі, што гэта бяспечна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі