Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай
![Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/lielczycy-2305-1.jpg.webp?itok=7ghb70Pk)
Эвакуацыя ў вёсцы Жмурнае / lelchitsy.by
23 траўня ў вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёна, размешчанай за 7 км ад мяжы з Украінай, правялі вучэнні аб "часовым адсяленні насельніцтва", заўважыў "Флагшток".
Мэтай камандна-штабных і тактыка-спецыяльных вучэнняў называлася "атрыманне кіруючым складам эвакуацыйных органаў, персаналам сіл ДСНС навыкаў і ўменняў па выкананні эвакуацыйных мерапрыемстваў".
Паводле легенды вучэнняў, вёсцы Жмурнае пагражаў лясны пажар. Таму для вяскоўцаў арганізавалі эвакуацыю і часовае размяшчэнне ў гатэлі "Убарць", ім забяспечылі харчаванне і рэчавае забеспячэнне.
У рэпартажы раённай газеты гаворыцца, што ў вучэнні ўдзельнічалі каля 20 чалавек. Спярша па гучнай сувязі абвясцілі? "Усім жыхарам пакінуць свае памяшканні і спакойна, без панікі, выйсці на вуліцу". Потым медыкі вымяралі вяскоўцам ціск і пульс, людзей пасадзілі ў аўтобус і адправілі ў гатэль. Эвакуацыю правялі прыкладна за паўгадзіны.
Як бачна па апублікаваных фатаграфіях, вайскоўцы ў эвакуацыі ўдзел не прымалі.
Дарэчы, адсяленні прыгранічных населеных пунктаў пад пагрозай баявых дзеянняў сёння практыкуюцца як у Расіі, так і ва Украіне.
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-2.jpg.webp?itok=I0iayD3C)
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-3.jpg.webp?itok=pYRzjlxS)
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-4.jpg.webp?itok=H0EwIs3Q)
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-6.jpg.webp?itok=0Xc9NX1S)
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-7.jpg.webp?itok=yAgv7atV)
![Эвакуацыйныя вучэнні правялі ў вёсцы на мяжы з Украінай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/lielczycy-2305-8.jpg.webp?itok=y1mNHvVg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.