Еўрасаюз працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі

Еўрасаюз працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі

Еўрасаюз афіцыйна працягнуў эканамічныя санкцыі ў дачыненні Расіі. Яны былі ўведзены тры гады таму ў адказ на дзеянні Масквы ў Крыме і на Данбасе. Дзеянне санкцый заканчвалася 31 ліпеня. У чарговы раз іх працягнулі на паўгода, інфармуе РІА “Новости”, якое спасылаецца на свае крыніцы ў ЕС. “Рашэнне прынятае”, — сказаў неназваны суразмоўца агенцтва.

Тыдзень таму старшыня Еўрасавета Дональд Туск паведаміў, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў ЕС на саміце прынялі палітычнае рашэнне пра працягненне дзеяння эканамічных санкцый у дачыненні Расіі. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксей Мяшкоў заявіў, што працягненне санкцый выклікае шкадаванне. Ён лічыць, што ў Еўрасаюзе пануе “агрэсіўная меншасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі