Еўрасавет заклікаў улады Беларусі вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі

Еўрасавет заклікаў улады Беларусі вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі

Еўрасавет у чарговы раз заклікаў улады Беларусі вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі. Дакумент быў апублікаваны па выніках саміта кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС, які 24-25 чэрвеня прайшоў у Бруселі. У ім Еўрапейскі савет таксама нагадаў пра "дэмакратычнае права беларускага народа абіраць свайго прэзідэнта шляхам новых, свабодных і справядлівых выбараў".

Як вядома, 24 чэрвеня Савет ЕС зацвердзіў эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Гэта адказ Бруселя не толькі на парушэнне правоў чалавека, на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і журналістаў, але і рэакцыя на пасадку пасажырскага самалёта Ryanair у нашай краіне. У МЗС Беларусі анансавалі прыняццё у бліжэйшыя тыдні контрсанкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі