Еўрапейскае бюро СААЗ ухваляе меры Беларусі супраць каранавіруса

Фота з "Фэйсбука" Ганса Клюге
Фота з "Фэйсбука" Ганса Клюге

Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выказвае поўную падтрымку і салідарнасць у
дачыненні да мер, якія прымаюцца ў Беларусі супраць COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў лісце міністру аховы здароўя Беларусі Уладзіміру Каранік ад дырэктара бюро Ганса Клюге ад 16 сакавіка, які 22 сакавіка апублікаваў телеграм-канал беларускага Міністэрства аховы здароўя.

Дырэктар еўрапейскага бюро СААЗ асабліва падкрэслівае "прафесійны падыход Міністэрства аховы здароўя Беларусі да рэагавання на дадзеную надзвычайную сітуацыю, уключаючы ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19, адсочванне кантактаў, ізаляцыю і аказанне дапамогі пацыентам". "Гэтыя меры надзвычай важныя, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі", — піша Клюге.

Паводле апошніх звестак на раніцу 22 сакавіка, колькасць пацверджаных выпадкаў новага каранавіруса у свеце перавысіла 307 тысяч. Італія імкліва даганяе Кітай — там выяўлена ўжо больш за 53 тысяч заражаных, тады як у эпіцэнтры — крыху больш за 81 тысячы. Памерла ад COVID-19 ва ўсім свеце 13 029 чалавек, з іх у Італіі — 4 825. Ачунялі больш за 92 тысяч пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі