Еўраізаляцыя: Орбан сышоў і зачыніў дзверы ў Еўропу для Лукашэнкі — эфір

Валер Карбалевіч

Валер Карбалевіч

Спадзяванні Лукашэнкі не спраўдзіліся — кіруючая партыя на чале з Віктарам Орбанам пры ўладзе не утрымалася і сакрушальна прайграла апазіцыі на чале з Мадзьярам. Больш за тое, не спраўджваецца і разлік афіцыйнага Мінска на хуткі прыход да ўлады ў краінах ЕС правых партый, з дапамогай якіх памянялася б палітыка адносна Беларусі. Што не перашкодзіла Лукашэнку адным з першых павіншаваць пераможцу.

Як прыход да ўлады ў Венгрыі палітыкаў іншых поглядаў паўплывае на адносіны паміж нашымі краінамі і якіх змен у палітыцы Будапешта адносна Мінска варта чакаць? Ці пойдзе новая ўлада Венгрыі на ўсталяванне кантактаў з беларускімі дэмсіламі, і навошта гэта ім? Што страчвае Расія пасля сыходу Орбана, і як можа змяніцца стаўленне Трампа да Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.