Вы тут

EuObserver: Беларусь — адзін са "складоў" гераіну, які ідзе ў Еўропу

Беларусь называюць адным з "складоў" гераіну / pixabay.com

Беларусь — гэта адзін з цэнтраў, праз якія ідуць пастаўкі гераіну ў Еўропу, піша выданне EuObserver.

"Украіна, Беларусь і Азербайджан выкарыстоўваюцца ў якасці пунктаў складзіравання партый гераіну, якія накіроўваюцца ў ЕС", — адзначае выданне.

Пастаўкі гераіну ідуць пераважна з Турцыі. 

У лістападзе на пасяджэнні Савета ЕС абмяркоўваўся план барацьбы са злачыннымі сеткамі. Пры гэтым у абмеркаванні і дакументах наша краіна згадвалася ў сувязі з нелегальнай міграцыяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.