Эстонія ў перыяд старшынства ў Радзе Бяспекі ААН збіраецца падняць тэму Беларусі

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya​
Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya​

Эстонія падчас свайго старшынства ў Радзе Бяспекі ААН збіраецца падымаць тэму Беларусі і рабіць усё, каб аказваць максімальны ціск на рэжым Лукашэнкі, заявіла прэзідэнт краіны Керсці Кальюлайд падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта расказалі ў штабе беларускага палітыка.

Перад пачаткам сустрэчы Керсці Кальюлайд і Святлана Ціханоўская ўшанавалі хвілінай маўчання Вітольда Ашурка і іншых ахвяр рэжыму. Сярод тэм, якія абмяркоўваліся, былі таксама справа TUT.by і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі — пасажыраў самалёта Ryanair, які быў вымушаны здзейсніць пасадку ў Мінску.

"Рашучыя дзеянні Еўропы цяпер дапамагаюць і Раману Пратасевічу, і ўсім палітвязням, і ўсяму народу Беларусі", — сказала Святлана Ціханоўская на прэс-канферэнцыі, якая адбылася па выніках сустрэчы.

Раней з'явілася інфармацыя, што на фоне інцыдэнту з самалётам Ryanair Святлана Ціханоўская можа быць запрошаная на саміт G7. З такой ініцыятывай, у прыватнасці, выступіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі