Вы тут

Эскалацыя гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем

pixabay.com

Паміж ЗША і Кітаем адбываецца эскалацыя гандлёвай вайны. Пекін збіраецца ўвесці новыя тарыфы на ўвоз тавараў са Злучаных Штатаў на агульную суму 75 мільярдаў долараў (сырая нафта, сельскагаспадарчыя тавары, невялікія самалёты — у "чорным спісе" больш за 5 тысяч найменняў тавараў). Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", такім чынам КНР адрэагавала на планы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа падняць на 10% тарыфы на кітайскія тавары, і сума там значна большая — 300 млрд долараў.

Пасля з'яўлення інфармацыі пра планы Кітая Трамп параіў амерыканскім кампаніям шукаць альтэрнатыўныя кітайскаму рынкі, вяртаць вытворчасць у ЗША.

Тым часам Кітай збіраецца аднавіць 25-адсоткавы тарыф на аўтамабілі з ЗША, дзеянне якога Пекін прыпыніў у пачатку года ў якасці жэсту добрай волі. Гэтыя планы ўжо занепакоілі амерыканскіх аўтавытворцаў, якія заявілі пра пагрозу працоўным месцам у ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.