ЕС увёў новыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

ЕС увёў новыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

ЕС увёў новыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Гэта найперш адказ на дазвол расійскім войскам атакаваць Украіну з беларускай тэрыторыі.

Абмяжоўваецца экспарт з Еўрасаюза тэхналагічнай прадукцыі. Падобныя санкцыі ўведзены і ЗША.

Эканамічныя санкцыі ЕС наносяць удар і па пастаўках прадукцыі ў Беларусь з Еўрапейскага саюза, і па беларускім экспарце ў еўрапейскія краіны (як піша Reuters, санкцыі закрануць 70% яго). Абмежаванні датычаць наступнай беларускай прадукцыі: гумовых вырабаў, калія, цэменту, вырабаў з драўніны, сталі, жалеза. Банкі РБ ад SWIFT пакуль не адключаныя.

ЕС таксама ўключыў у "чорны спіс" больш за два дзясяткі беларускіх палкоўнікаў і генералаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі