ЕС прыме меры, каб спыніць паток нелегальных мігрантаў з Беларусі — Барэль

Жазэп Барэль / Reuters​
Жазэп Барэль / Reuters​

Брусэль падрыхтуе захады для таго, каб спыніць плынь мігрантаў у краіны Еўрасаюзу праз Беларусь, і звернецца з заклікам да краін, з якіх прыбываюць уцекачы, не перавозіць іх у Беларусь, паведамляе "Інтэрфакс - Захад" са спасылкай на заяву кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля.

Барэль падкрэсліў, што ЕС будзе старацца пераканаць кіраўніцтва іншых краін не перавозіць іх грамадзян у Беларусь.

"У цяперашні момант мы кантактуем з многімі краінамі па пытанні аб прадухіленні адпраўкі мігрантаў з гэтых краін у Мінск", — адзначыў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Барэль зноў заявіў, што ЕС для вырашэння гэтай праблемы гатовы ўвесці санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія".

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 кастрычніка кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас назваў Аляксандра Лукашэнку "кіраўніком дзяржаўнай сеткі перавозчыкаў нелегальных мігрантаў". Ён не выключыў магчымасці ўвядзення санкцый супраць авіякампаній, якія перавозяць у Беларусь мігрантаў, якія пасля спрабуюць нелегальна трапіць у краіны ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі