Дзве мінчанкі дапамагалі мігрантам, якіх дэпартавалі з Беларусі

Затрыманне мігрантаў

Затрыманне мігрантаў / МУС Беларусі

У Мінску міліцыя затрымала дзвюх жанчын, якія садзейнічалі мігрантам, раней дэпартаваным з Беларусі. Прэс-служба МУС назвала гэта "перакрыццем канала незаконнай міграцыі".

Паведамляецца, што 30-гадовая і 39-гадовая жанчыны цягам года дапамагалі высланым мігрантам. "Фігуранткі рассялялі кліентаў у арандаваных кватэрах, за пражыванне бралі па 50 долараў з кожнага за суткі. Іх паслугамі скарысталіся не менш за 40 чалавек", — заяўляюць у МУС.

Затрыманнем займаліся супрацоўнікі ГУБАЗІК разам з міліцыянтамі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яны правялі ператрусы, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, мабільныя тэлефоны, дакументы і грошы.

За арганізацыю незаконнай міграцыі пачалі крымінальную справу. Замежнікаў вышлюць з Беларусі, а жанчын узялі пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.