ЕС на паўгода працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расіі

ЕС на паўгода працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расіі

ЕС на паўгода працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расіі — да 31 ліпеня 2018 года. Такое рашэнне 21 снежня прыняў Еўрапейскі савет. Санкцыі былі ўведзены ў 2014 годзе пасля падзей ва Украіне (захоп Крыму і баёў на Данбасе). Дзеянне санкцый рэгулярна працягваецца, паколькі Масква не выканала ў поўным аб’ёме Мінскія пагадненні па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Санкцыі Еўрасаюза прадугледжваюць забарону на гандаль зброяй, увядзенне абмежаванняў для расійскіх дзяржаўных кампаній, якія маюць дачыненне да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. У “чорны спіс” трапілі 150 чалавек і 38 арганізацый з Расійскай Федэрацыі (прадугледжаная замарозка іх актываў і забарона на ўезд), нагадвае сайт meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі