"Энергетык-БДУ" абыграў "Шахцёр" і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі

"Энергетык-БДУ" абыграў у гасцях "Шахцёр" (1:0) і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У мінскай каманды 44 ачкі, у салігорцаў і мінскіх дынамаўцаў — па 43, у БАТЭ 41 ачко (барысаўчане згулялі на матч больш).

Іншыя матчы 22-га тура пройдуць у суботу і нядзелю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.