Эксперт: пагроза спыніць пастаўкі расійскай нафты на “Нафтан” — гэта шантаж

Эксперт: пагроза спыніць пастаўкі расійскай нафты на “Нафтан” — гэта шантаж

Палітолаг Вольга Харламава лічыць, што пагроза спынення паставак расійскай нафты на “Нафтан” — гэта ні што іншае, як чарговая спроба расіян шантажаваць Аляксандра Лукашэнку. Санкцыі ЗША ў такім разе гэта проста фармальная падстава, каб прымусіць кіраўніка Беларусі дзейнічаць неабходным для іх чынам.

Я б назвала гэта ўвогуле сваімі словамі — гэта шантаж. Гэта проста “ці ты будзеш выконваць дамоўленасці — ці будуць такія наступствы”. Гэта не проста ціск, гэта шантаж. Гэта тое, што не пакідае іншага выйсця. Гэта тое, што ставіць у вельмі абмежаваныя ўмовы і заганяе ў кут.

У Беларусі і так нацягнутыя адносіны з Украінай. Але, на думку Харламавай, Расіі гэтага мала.

— Палітычныя сувязі Украіны з Беларуссю мінімізаваныя, але эканамічныя дамоўленасці, у тым ліку і транспартыроўка нафты, — яны засталіся ў тых аб’емах і межах, як былі і раней. За выключэннем таго, што Украіна прымае пэўныя нарматыўныя захады, каб абмежаваць уваход беларускіх тавараў на ўкраінскі рынак. Але я згадвала Салаўёва і згадаю яшчэ раз. Гэта паказчык, калі Салауёў пра нешта кажа. Гэта значыць, што тэма ці трыгер важныя і крытычныя для Расіі. “А Крым чей?” — ён некалькі разоў задаваў пытанне рытарычнае, якое яго цікавіць. “А Беларусь, Лукашэнка прызнаў чый Крым?”.

Вось з аднога боку ёсць палітычныя захады, заявы, якія мелі месца і пры апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, калі абмяркоўвалі паводзіны Зяленскага, калі вырашылі, што ён няправільна сябе паводзіць. А з другога боку ёсць упартае непрызнанне Лукашэнка Крымам за Расіяй. Ён юліць, ён робіць усе магчымыя захады, каб не агучваць тое, што ад яго чакае Расія, — заключае эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі