Экс-трэнер немецкага “Карлсруэ” ачоліў “Партызан-МТЗ”

У свой час у другой Бундэслізе ён трэніраваў каманду “Карлсруэ”. Інфармацыю пра новае прызначэнне пацвердзіла Football.by дырэктар клуба Ганна Болбас. З яе словаў, Штрайгель пераехаў у Беларусі па сямейных абставінах.





“Калі я стала дырэктарам клуба, у СМІ з’явілася некалькі маіх інтэрв’ю. Спецыяліст убачыў публікацыі, звязаўся з клубам і прапанаваў свае паслугі, то бок, захацеў трэніраваць менавіта нашу каманду. У яго ёсць іншая асноўная праца, тым не менш, ён заўсёды знаходзіць час для трэніровак”, — сказала Ганна Болбас.





“Партызан-МТЗ” гуляе ў другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. На сёння ён займае толькі перадапошні радок у турнірнай табліцы.