Экс-старшыня "Белкаапсаюза" ў судзе не прызнаў сваю віну

Былы старшыня "Белкаапсаюза" Сяргей Сідзько (на здымку справа) не прызнаў сваю віну. Працэс праходзіць у Вярхоўным судзе. Сідзько вінавацяць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў атрыманні хабару.

Як паведамляе БЕЛТА, у судзе пракурор распавёў, што падчас кіравання "Белкаапсаюзам" у 2010-2012 гадах Сяргей Сідзько шмат разоў злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі. Ён незаконна дапамагаў некаторым будаўнічым арганізацыям выйграваць у конкурсе на пабудову аб'ектаў арганізацыі, за што атрымліваў хабары. У выніку былі нанесеныя страты не толькі "Белкаапсаюзу", яго аўтарытэту, але і дзяржаўным ды грамадскім інтарэсам.

Судзяць таксама і былога начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва арганізацыі Дзмітрыя Калодзезнага, яго намесніцу Элеанору Сізук. Па справе праходзяць таксама трое прадстаўнікоў камерцыйных структур, якія перадавалі хабары.

Нагадаем, КДБ правёў затрыманні кіраўнікоў "Белкаапсаюза" ў ліпені 2014 года. Стала вядома, што за прадастаўленне магчымасці будаўніцтва і продажу нерухомасці чыноўнікі патрабавалі да 500 тысяч долараў. Затрыманне адбылося падчас перадачы чарговага хабару.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі