Джордж Буш адкрыў у сабе Рэмбрандта (фота)

Экспазіцыя, адкрытая ў суботу ў прэзідэнцкім музеі ў Даласе, штат Тэхас, уключае ў сябе партрэты сусветных дзеячаў, з якімі Бушу даводзілася сустракацца.



У іх ліку — прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр, прэзідэнт Афганістану Хамід Карзай, а таксама канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. У тэлеінтэрв'ю са сваёй дачкой Джэннай Буш, былы прэзідэнт ЗША заявіў, што не лічыць сябе вялікім мастаком, але аднойчы ён адчуў, што ў яго душы “схаваны Рэмбрандт”, перадае Радыё Свабода.



Буш займаў пасаду прэзідэнта ЗША з 2001 па 2009 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі