Экс-памочніка пракурора Глускага раёна Канстанціна Прытуленку затрымалі па справе "Чорнай кнігі Беларусі", піша "Наша Ніва". Нібыта, ён перадаў тэлеграм-каналу звесткі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.
Канстанцін Прытуленка сам родам з Глуска, яму 43 гады. У яго ёсць непаўналетнія дзеці. Дзе ён цяпер працуе — невядома, але яшчэ пару гадоў таму дакладна працаваў у сілавых структурах.
Відэа яго затрымання з'явілася 30 сакавіка. Пазней СК паведаміў, што затрыманаму выстаўлена абвінавачванне па артыкуле "дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, здзейсненае групай асоб".