Экс-палітвязня Паліенку будуць судзіць за прагулы лекцый

Экс-палітвязня Паліенку будуць судзіць за прагулы лекцый

Экс-палітвязня Змітра Паліенку 26 лістапада затрымалі міліцыянты, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Прычына ў тым, што ён перастаў хадзіць на лекцыі, прызначаныя яму пасля вызвалення. Паліенку абавязалі наведваць штодня РУУС дзеля лекцыяў да таго часу, пакуль ён афіцыйна не ўладкуецца на працу. 

Пасля затрымання хлопца спярша завезлі ў РУУС Заводскага раёна, а потым у гарадскі адзел міліцыі. Выпусцілі яго а 21-й гадзіне. Паліенка кажа, што яго закрылі за кратамі і нават забралі матузкі. а потым нечакана выпусцілі. 

На хлопца склалі два адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. У абодвух, кажа Паліенка, напісана адно і тое ж: не хадзіў на лекцыі без уважлівых прычынаў і быў апавешчаны аб наступствах.
 
Суд над ім пройдзе 6 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі