Вы тут

Экс-міністр спорту Шамко знайшоў працу ў Федэрацыі шахмат

Аляксандр Шамко (злева) з гросмайстрам Барысам Гельфандам / openchess.by

Былы міністр спорту Аляксандр Шамко з нядаўняга часу працуе першым намеснікам старшыні ГА "Беларуская федэрацыя шахмат", піша "Беларускі партызан".

На пачатку 2018 года Аляксандр Лукашэнка звольніў чыноўніка за правал у барацьбе зкарупцыяй у міністэрстве. Тады Шамко адправілі ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, дзе ён служыў да сваёй кар'еры ў спартыўнай сферы. 

На пачатку 2019 года хадзілі чуткі, што Шамко можа быць прызначаны дырэктарам "Мінск-Арэны". Аднак гэтую пасаду ён не атрымаў. 

Затое некалькі месяцаў таму экс-міністра прызначылі першым намеснікам старшыні шахматнай федэрацыі. Кіруе арганізацыяй Настасся Сарокіна, пляменніца знакамітага гросмайстра Віктара Купрэйчыка.

Дарэчы, на пасадзе міністра ён дапамагаў Сарокінай арганізоўваць турніры і нават быў уключаны ў выканкам Федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.