Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула Дзмітрыя Семчанку прызналі палітвязнем

Дзмітрый Семчанка / Tut.by

Праваабаронцы прызналі палітвязнем былога тэлевядоўцу Дзмітрыя Семчанку, які раней кіраваў "прэзідэнцкім пулам" тэлеканала АНТ, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У жніўні 2020 года Семчанка звольніўся з працы пратэстуючы супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый. За гэта яго адправілі на "суткі".

Пасля звальнення Семчанка працаваў у PR-сферы, быў супрацоўнікам кампаніі “Белагра”. 15 верасня 2022 года яго затрымалі разам з жонкай, двойчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а потым пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Журналісту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

У самой кампаніі "Белагра" пасля затрымання Семчанкі адбыўся ператрус, былі затрыманыя шэраг кіраўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.