Вы тут

Экс-амбасадар Ігар Ляшчэня затрыманы

Ігар Ляшчэня / З архіву Радыё Свабода

11 жніўня ў Беларусі прайшлі ператрусы і затрыманні ўдзельнікаў віртуальнай платформы "Сход". Праваабаронцам вядома больш чым пра два дзясяткі затрыманых. Некаторых з іх пасля допытаў адпусцілі (напрыклад, доктара навук Наталлю Абрашыну-Жадаеву, Дзяніса Садоўскага з аргкамітэта БХД).

Сярод затрыманых — былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня. Летась ён падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі. У сераду ў Жодзіне сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам, пасля чаго павезлі, як мяркуецца, у сталіцу.

На відэа — колішняя гутарка Еўрарадыё з Ігарам Ляшчэнем пра "Сход".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.