У экс-амбасадара Ігара Ляшчэні — ператрус
![У экс-амбасадара Ігара Ляшчэні — ператрус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lia64enia-1108.jpg.webp?itok=gCkzB8EH)
11 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусам да былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Еўрарадыё спрабуе звязацца з ім, але ён не выходзіць на сувязь.
Магчыма, ператрус звязаны з дзейнасцю Ляшчэні на платформе "Сход", першым старшынёй якой ён быў.
Таксама сілавікі прыйшлі да іншых дэлегатаў "Сходу": Алены Радаман, Юрыя Пісарчука, Уладзіміра Каралёва, Уладзіміра Мельніка. На сувязь не выходзяць таксама Радзіслаў Фяцісаў, Наталля Абрашына-Жадаева, Арцём Чапель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.