Эканаміст Чалы ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам

Эканаміст Чалы ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам

Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай пасля таго, як яго збілі невядомыя. Таксама ў яго паламаны нос. Чалы распавёў TUT.by, што здарэнне адбылося каля паўночы, калі ён разам з двума сябрамі выходзіў з бара.

Ён распавёў, што сяброў амаль не зачапілі і білі яго, ды толькі па галаве —  на целе нават няма сінякоў. На думку Чалага, гэта выглядала даволі дзіўна. “Яны не тое каб міма праходзілі, маўляў, “дай закурыць”. І ў іх не было прэтэнзіяў да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім”, —  сказаў пацярпелы эканаміст.

Чалы лічыць здарэнне спланаваным нападам. Ён напісаў заяву ў міліцыю. Таксама ён сказаў, што там доўга не хацелі прымаць заяву і выклікаць хуткую.

Ён мяркуе, што на аднаўленне пасля траўмаў яму спатрэбіцца не меней за месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі