Эдуард Малафееў стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Шахцёр"

67-гадовы Эдуард Малафееў прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба "Шахцёр" (Салігорск). Як інфармуе БелаПАН, паседжанне агульнага збору акцыянераў ЗАТ "ФК "Шахцёр" адбылося 24 лістапада. Падчас разгляду вынікаў футбольнага сезону-2009 было прынята прашэнне аб адстаўцы галоўнага трэнера "Шахцёра" Аляксея Вяргеенкі. Новым галоўным трэнерам акцыянеры зацвердзілі Эдуарда Малафеева.

У мінулым сезоне "Шахцёр" заняў шостае месца ў нацыянальным чэмпіянаце. У 2008 годзе каманда была чацвёртай, у 2007-м і 2006-м — трэцяй, у 2005-м — першай.

У сезоне-2009 Малафееў узначальваў санкт-пецярбургскае "Дынама", якое вывеў у першую лігу расійскага чэмпіянату. Па стане здароўя ён адмовіўся працягнуць працу ў гэтай камандзе.

У 2000—2003 гадах Малафееў быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.