Вы тут

Дзяўчына з Брэста пракаментавала відэа пра пачак бюлетэняў у яе руках

Анастасія Кулічкова

Педагог-псіхолаг з Брэста Анастасія Кулічкова пракаментавала сітуацыю, якая здарылася з ёй на выбарчым участку №37 у Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3. У сераду з'явілася відэа, знятае назіральнікам Юрыем Вашчанчуком. Ён спыніў дзяўчыну, якая выйшла з кабінкі для галасавання і ішла да скрыні, спытаў, колькі яна нясе бюлетэняў (ён падазраваў, што іх там значна больш за адзін). Яна разгубілася, а, па словах назіральніка, старшыня камісіі Таццяна Мосіна параіла дзяўчыне выйсці з памяшкання. Што і было зроблена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.