Дзяржстандарт забараніў дзіцячы абутак двух італьянскіх вытворцаў

Дзяржстандарт забараніў у Беларусі дзіцячы абутак двух італьянскіх вытворцаў. Такое рашэнне было прынятае па выніках праверкі на сталічным прыватным прадпрыемства “АлёшкаКідс”. Прадукцыю прызналі неадпаведнай патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза.

Як адзначаюць эксперты Дзяржстандарта, вытворца ў 1,4 раза перавысіў гранічна дапушчальныя значэнні вышыні абцаса ў абутку для школьніц ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. У ведамстве лічаць, што нашэнне такога абутку можа прывесці да незваротных наступстваў не толькі для ступняў, костак ног, але і для пазваночніка дзіця.

Апроч таго, падкладка з тэкстыльных матэрыялаў у абутку для дзяцей ясельнага ўзросту і маладзіцячым была са 100-адсоткавага поліэфіру. Паводле патрабаванняў Мытнага саюза, дапушчаецца ўкладанне хімічных валокнаў не болей да 20%. Недатрыманне гэтага правіла можа выклікаць у дзіця алергію.  

За выпуск і рэалізацыю гэтага абутку прыватнае прадпрыемства “АлёшкаКідс” прыцягнутае да адміністратыўнай адказнасці. Таксама Дзяржстандарт прыняў рашэнне ад спыненні дзеяння на тэрыторыі Беларусі сертыфікатаў адпаведнасці, выдадзеных у Расіі, на серыйны выпуск дзяцячага абутку з маркіроўкай Primigi (вытворца IMAC Spa Divisione IGI, Італія) і на выпуск абутку з маркіроўкай Missouri, Missouri Kids, MissouriSport, Ermanno Scervino Junior, Valentina (вытворца Missouri s.r.l, Італія).

Прадпрыемству “АлёшкаКідс” таксама забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі прадукцыю гэтых вытворцаў.

Фота: rebenok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі