Вы тут

Дзяржсакратар ЗША: мы разглядаем розныя інструменты ўздзеяння на Беларусь

Энтані Блінкен / state.gov​

ЗША разглядаюць розныя варыянты ўздзеяння на Беларусь у святле міграцыйнага крызісу, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на брыфінгу, паведамляе РІА Навіны.

"Мы занепакоеныя высілкамі Беларусі, якая выкарыстоўвае міграцыю ў якасці палітычнай зброі. Я не буду апярэджваць магчымыя санкцыі, але мы разглядаем розныя інструменты, якія ў нас ёсць", — сказаў Блінкен.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што ЗША кансультуюцца з еўрапейскімі партнёрамі па гэтых пытаннях.

Як паведамляла Еўрарадыё, ЕС на працягу наступнага тыдня завершыць узгадненне дадатковых санкцый супраць Беларусі з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы. Раней афіцыйная прадстаўніца МЗС Нямеччыны Андрэа Засэн заявіла, што кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак 15 лістапада абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.