Вы тут

ЕС узгодніць новыя санкцыі супраць Беларусі на наступным тыдні — Еўракамісія

Урсула фон дэр Ляен / European Commission​

Еўрасаюз на працягу наступнага тыдня завершыць узгадненне дадатковых санкцый супраць Беларусі з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на старшыню Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен. Сваю заяву кіраўніца Еўракамісіі зрабіла ў сераду пасля сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам.

"ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі на наступным тыдні", — заявіла фон дэр Ляен.

Кіраўніца ЕК таксама паведаміла, што Еўрасаюз і ЗША не выключаюць магчымасці ўвядзення санкцый супраць авіякампаній, якія дастаўляюць мігрантаў з блізкаўсходніх краін на тэрыторыю Беларусі, адкуль тыя потым спрабуюць перайсці мяжу ЕС.

Раней афіцыйная прадстаўніца МЗС Германіі Андрэа Засэ паведаміла, што кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак 15 лістапада абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Мінска.

Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў мінулы панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.