Вы тут

МЗС ФРГ: пытанне аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі разгледзяць 15 лістапада

МЗС Германіі / Monika Skolimowska/zb/dpa

Кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак, 15 лістапада, абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу МЗС Германіі Андрэа Зассэ.

"У панядзелак кіраўнікі МЗС краін ЕС сустрэнуцца ў Брусэлі, запланаваная тэма пашырэння санкцый", — сказала Зассэ журналістам у Берліне.

Як паведамляла Еўрарадыё, канцлерка Германіі Ангела Меркель  у сераду правяла тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, папрасіўшы яго паўплываць на Мінск у сувязі з сітуацыяй з уцекачамі на мяжы Польшчы і Беларусі. Германія заяўляе, што Мінск выкарыстоўвае мігрантаў, каб дэстабілізаваць ЕС, і наўмысна прыцягвае іх на так званы "беларускі маршрут" міграцыі.

Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС " дзяржаўным тэрарызмам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.