Вы тут

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рапота: суверэнітэту Беларусі нічога не пагражае

Рыгор Рапота / rg.ru

Ніякіх пагрозаў суверэнітэту Беларусі няма, заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, інфармуе ТАСС.

Па словах чыноўніка, у дамове аб Саюзнай дзяржаве ад 1999 года гаворыцца пра захаванне суверэнітэту абедзвюх дзяржаваў: "Шосты артыкул Дамовы кажа пра тое, што акрамя тых функцый, якія перадаюцца дзяржавамі на добраахвотнай аснове на наднацыянальны ўзровень, у астатнім дзяржавы захоўваюць суверэнітэт, незалежнасць, сцяг, канстытуцыю і гэтак далей".

Асцярогі наконт пагрозаў для суверэнітэту Беларусі Ропата назваў залішнімі, "калі прытрымлівацца літары дамовы".