Вы тут

Дзяржпрадпрыемствам даручылі перавесці рахункі з прыватных у дзяржаўныя банкі

Беларусбанк / Еўрарадыё

Прадпрыемствам з доляй дзяржавы ў акцыях загадана перавесці рахункі з прыватных банкаў у дзяржаўныя — Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк. Адпаведнае даручэнне яны атрымалі ад галіновых канцэрнаў і міністэрстваў, паведамляе Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.Куняўскага.

У прыватнасці, у БСПН ёсць копія адпавежднага ліста кіарўніцы канцэрна "Беллгепрам" Таццяны Лугінай ад 25 траўня. Яна патрабуе перавесці рахункі да 8 чэрвеня. Аналагічныя лісты, сцвярджаюць у БСПН, атрымалі прадпрыемствы іншых галінаў.  

Дырэктар БСПН Жанна Тарасевіч мяркуе, што такое патрабаванне супярэчыць рынкавым прынцыпам і можа нанесці сур'ёзную шкоду эканоміцы.

Тарасевіч падкрэслівае, што камерцыйныя арганізацыі самі маюць права вырашаць пытанні сваёй гаспадарчай дзейнасці. "Па-другое, лічым, што дадзеныя дзеянні груба парушаюць артыкул 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб роўнасці ўсіх формаў уласнасці. Па-трэцяе, ці патрэбныя такія канцэрны і сяброўства ў іх, калі яны не дапамагаюць камерцыйным арганізацыям, а дэстабілізуюць іх? Чым такое стаўленне заслужылі камерцыйныя банкі, якія спраўна плацілі падаткі, займаліся абслугоўваннем суб'ектаў гаспадарання, аказвалі спонсарскую дапамогу і іншае?" — абураецца дырэктар БСПН.

Журналістам TUT.by, якія звярнуліся па каментар, у "Беллегпраме" заявілі, што "ўзнікла непаразуменне і гэты ліст будзе адкліканы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.