Дзярждума Расіі прыняла законапраекты аб контрсанкцыях супраць ЗША

Дзярждума Расіі прыняла законапраекты аб контрсанкцыях супраць ЗША

15 траўня Дзяржаўная дума Расіі прыняла законапраекты аб супрацьдзеянні амерыканскім санкцыям. За гэты дакумент аднагалосна прагаласавалі ўсе 412 прысутных дэпутатаў. Таксама былі аднагалосна прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўстанаўліваюць адказнасць за выкананне санкцый замежных дзяржаў на расійскай тэрыторыі. Другое чытанне прызначанае на чацвер, 17 траўня.

Законапраект мае назву "Пра меры ўздзеяння (супрацьдзеяння) на несяброўскія дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі і (ці) іншых замежных дзяржаў". На разгляд у Дзярждуму Расіі яго ўнеслі ў красавіку 2018-га. Дакумент распрацавалі пасля таго, як ЗША пашырылі санкцыйны спіс, уключылі ў яго некалькі расійскіх чыноўнікаў, алігархаў. Больш падрабязна пра законапраект гл. тут.

Спачатку прапаноўваўся радыкальны варыянт, з забаронай на пастаўкі амерыканскіх лекаў і супрацоўніцтва ў розных сферах. Але ў выніку ніякай канкрэтыкі ў законе не будзе: урад сам вырашыць, якія абмежаванні ўводзіць, адзначае "Бі-Бі-Сі".

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс за выкананне санкцый замежных дзяржаў на расійскай тэрыторыі прадугледжваюць штрафы ў памеры да 600 тысяч расійскіх рублёў (больш за 9,6 тысячы долараў), а таксама турэмнае зняволенне на тэрмін да 4 гадоў, інфармуе meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі