Дзвіна ў Віцебску перасохла — па рацэ перасталі хадзіць цеплаходы

У сувязі з перасыханнем ракі па ёй перасталі хадзіць цеплаходы, інфармуе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Яшчэ ў чэрвені МНС паведаміла аб падзенні ўзроўню вады ў Дзвіне ў раёне Віцебска ніжэй за небяспечную адзнаку, якая лімітуе суднаходства. Тады адзнача дасягнула 32 сантыметраў адносна 0 паста.

Віцебскія цеплаходы “Віцебск” і “Паўночная сталіцы” маюць усадку ўсяго 55 сантыметраў, аднак, выглядае на тое, што цяпер фарватэр Дзвіны ўяўляе небяспеку нават для суднаў з такой малой усадкай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі