Вы тут

Дзверы ў офісе "Белсата" пагражалі выпіліць балгаркай

Аўтамабіль з міліцыянтамі ў двары дома, дзе месціцца офіс "Белсата" / belsat.eu

У мінскі офіс "Белсата" сілавікі спрабавалі трапіць з дапамогай супрацоўнікаў МНС. Пра гэта паведамляецца на сайце тэлеканала. 

"Паводле нашага журналіста, у супрацоўнікаў МНС была балгарка, якой яны хацелі спілаваць дзверы, але хутка з’ехалі. Цяпер у двары стаіць аўта з міліцыянтамі ў цывільным", — перадае "Белсат".

У каментарыи Еўрарадыё журналістка Ірына Слаўнікава распавяла, што прадстаўнікі Следчага камітэт каля 9:00 прыйшлі і пагражалі выпіліць дзверы балгаркай. Пасля гэтай пагрозы журналіст, які быў у офісе, адчыніў ім дзверы. 

Зранку 9 красавіка ў офіс тэлеканала прыйшлі прадстаўнікі Следчага камітэта з пастановай на вобшук. У рамках якой справы адбываюцца гэтыя дзеянні, невядома. Тэлефоны мінскіх каардынатараў тэлеканала не адказваюць.