Вы тут

Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"

Дзмітрый Шэпелеў і Ксенія Сабчак / Скрыншот​

3 снежня ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак шоумэн Дзмітрый Шэпелеў нагадаў, што ён грамадзянін Беларусі і не хоча адмаўляцца ад свайго грамадзянства.

— Я не адчуваю сябе грамадзянінам гэтай краіны. Я ўдзячны краіне за тое, што яна дае мне працу, дае мне магчымасць быць і жыць тут, — заявіў Шэпелеў.

— А пашпарт расійскі ёсць? — пацікавілася ў адказ Сабчак.

— Не. Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі.

— Чаму?

— Я не хачу адмаўляцца ад свайго грамадзянства. Беларусь — мая краіна. Чаму я павінен сказаць ёй "не"?

— Але ж можна атрымаць другое грамадзянства ...

— Навошта?

— Ну, ты не робіш гэта з-за падаткаў?

— Я не раблю гэтага па перакананнях. Я грамадзянін Беларусі. Я не хачу адмаўляцца ад сваёй краіны.

— Ну як жа? Ты ж у гэтай краіне. Табе яна дала кар'еру, новае жыццё, каханую жанчыну, сына... І ты не адчуваеш сябе грамадзянінам Расіі?

— Я не адчуваю сябе ў гэтым сэнсе грамадзянінам Расіі.

Дзмітрый Шэпелеў — беларускі журналіст і тэлевядоўца, які ўжо доўгі час жыве ў Расіі. У 2005 годзе скончыў журфак БДУ. У Беларусі вёў моладзевую праграму "5х5" і быў дыджэем на камерцыйных радыёстанцыях, у Расіі працуе на "Першым канале".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.