Дзмітрый Фурманаў з'ехаў з Беларусі, цяпер ён у Вільні

Дзмітрый Фурманаў з'ехаў з Беларусі, цяпер ён у Вільні

Былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў пакінуў Беларусь. Першы час ён знаходзіўся ва Украіне, а 30 кастрычніка яго сустрэлі ў Вільні.

Сярод тых, хто чакаў Фурманава ў Літве — ягоная дзяўчына.

Дзмітрый Фурманаў з'ехаў з Беларусі, цяпер ён у Вільні

Дзмітрый Фурманаў — гарадзенец, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі 29 траўня 2020 году на пікеце Ціханоўскай у Гродна, дзе ён збіраў подпісы. Калі на Савецкай плошчы пачалася тузаніна і міліцыянер апынуўся на зямлі, затрымалі Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў. У гэты момант невядомыя схапілі Фурманава з-за стала разам з крэслам на вачах у бацькоў, выцялі мужчыну па твары і завезлі ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі