Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Баскава членам Савета Рэспублікі

Дзмітрый Баскаў / sb.by​

Экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка — Баскаў накіраваны ў сенат па яго квоце, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. 

Сваё рашэнне Лукашэнка абгрунтаваў так: "Чалавек ён здольны, гэта я ведаю. Я яго накіроўваю туды не толькі таму, што гэта патрыёт, адданы краіне чалавек (такіх мы не крыўдзім і не кідаем, гэта ўсім зразумела), але я яго хачу бачыць там яшчэ як чалавека здольнага. Ён разумны, пісьменны".

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што Баскаў не быў уключаны ў савет дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі на сезон 2021/2022.

Баскаў быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея. Ён адхілены ад усіх відаў хакейнай дзейнасці і на нацыянальным, і на міжнародным узроўні.

10 верасня ён сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі. 

У цяперашні час Баскаў застаецца старшынёй назіральнага савета "Дынама-Мінск" і трэнерам хакейнай каманды Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.