Вы тут

Дзмітрый Баскаў выключаны з савета дырэктараў КХЛ

Дзмітрый Баскаў / hockey.by​

Экс-старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў не быў уключаны ў раду дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі на сезон 2021/2022, паведамляе Еўрарадыё.

Новы савет дырэктараў быў абраны сёння ў Маскве на агульным сходзе ўдзельнікаў КХЛ. Месца Баскава ў савеце заняў гендырэктар мінскага "Дынама" Сяргей Сушко.

Баскаў быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея. Ён адхілены ад усіх відаў хакейнай дзейнасці і на нацыянальным, і на міжнародным узроўні.

10 верасня ён сышоў з Федэрацыі хакея Беларусі. 

У цяперашні час Баскаў застаецца старшынёй назіральнага савета "Дынама-Мінск" і трэнерам хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.