Джо Кокер выступіў у Мінск-Арэне (фота, відэа)

"Hello, Minsk! God bless you" — легендарны Джо Кокер нешматслоўны. Ён ужо не заляцаецца да публікі — не той узрост і не тая нагода. Канцэрт у Мінску — чарговы выступ музыкі ў межах тура ў падтрымку пласцінкі "Fire It Up".


У Мінск-Арэне гэтым разам няма танцпола. Салідная публіка хоча ўтульна слухаць аўтара добрай сотні хітоў і аднаго з самых пладавітых музыкаў свету. Кокер, у прынцыпе, не супраць. Ён не скупіцца на хіты кшталту "You Can Leave Your Hat On" ці "Cry me a River". Не абыходзіцца і без бітлоўскай "With a Little Help from My Friends", кавер на якую некалі прынёс поспех музыку.


Джо Кокер выходзіць усяго на адзін "біс" і развітваецца з мінчукамі. Для якіх музыка маэстра — настальгія, прыемны ўспамін і проста добрыя эмоцыі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі