Джо Байдэн адгаварыў Ізраіль ад неадкладнага адказу па Іране

Джо Байдэн

Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адгаварыў Ізраільскага прэм'ер-міністра Беньяміна Нетаньяху ад неадкладнага вайсковага адказу Ірану на начныя атакі, піша Washington Post са спасылкай на двух ізраільскіх чыноўнікаў.

Нетаньяху пагаварыў з Байдэнам па тэлефоне, але падрабязнасці гэтай размовы невядомыя.

З заклікамі максімальна хутка нанесці зваротны ўдар выступалі правыя міністры ізраільскага ўрада. Яшчэ сёння раніцай міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант заяўляў, што канфрантацыя з Іранам "яшчэ не скончаная".

Іран нанёс удар па Ізраілю ў ноч на 14 красавіка. Амаль усе 300 ракет і беспілотнікаў былі збітыя ізраільскімі сіламі або саюзнікамі. У выніку нападу было параненае адно дзіця. Шкода інфраструктуры ад іранскага нападу нязначная.

Лічыцца, што такім чынам Тэгеран адказаў на ізраільскі ўдар, што адбыўся напачатку гэтага месяца. У выніку таго ўдару ў Дамаску загінуў высокапастаўлены іранскі вайсковец. Тэгеран заявіў, што не будзе наносіць далейшых удараў па Ізраілі, калі на яго не нападуць.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі