Дзень сям'і / не дзень Качанавай: Gender Gap на Еўрарадыё

Ірына Сідорская / "традыцыйная" сям'я
Ірына Сідорская / "традыцыйная" сям'я

15 траўня ў свеце адзначаецца Дзень сям'і, і гэта нагода пагаварыць пра тое, як сям'ю разумеюць у Беларусі. Улады не ўяўляюць яе без слова "традыцыйная". Усе іншыя варыянты, калі людзі жывуць разам, — у шэрай зоне. А супраць чайлд-фры ("традыцыйная" сям'я, у якой муж і жонка прынцыпова не заводзяць дзяцей) увогуле абвясцілі Крынжовы паход.

У сённяшнім Gender Gap размаўляем пра беларускія сем'і. Пра тое, ці дае "традыцыйная" сям'я роўныя магчымасці для мужчыны і жанчыны. А таксама пагаворым пра жанчын ва ўладзе: у звязку з хваробай Лукашэнкі на першы план выходзіць Наталля Качанава, якая, "калі што", мусіць яго замяняць. Як жанчыны адчуваюць сябе ў цені мужчын. І як бы Качанава — другая асоба ў Беларусі — паводзіла сябе, і як бы пазіцыянавала, калі б была мужчынам на гэтай пазіцыі...

Абмяркоўваем з доктаркай навук і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі