Дзень незалежнасці Беларусі адзначылі ў Кіеве (фота)

Спачатку гаспадыні кавярні Галіна Сарочык і Юлія Шаўлоўская, якія і арганізавалі гэтае мерапрыемства, распавялі пра знакавы для ўсіх беларусаў дзень. Потым было выступленне беларускага барда Андрэя Касмовіча, прагляд фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі" і вітанні па скайпе са святам беларусаў у іншых краінах.



Не забылі на мерапрыемстве і пра беларускіх палітвязняў. Адразу на ўваходзе ў кавярню размясціўся стэнд, дзе былі размешчаныя фатаграфіі палітзняволеных і кароткая інфармацыя пра іх.



Імпрэза скончылася фатаграфаваннем моладзі са сцягамі ля ўваходу ў кавярню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі