Вы тут

Дзень горада Мінска: дэгустацыя закатак і начоўка ў музеі

Фота Еўрарадыё

9-10 верасня Мінск будзе адзначаць свой 950 дзень нараджэння. Натуральна, што афіцыйная праграма свята пройдзе ў лепшых беларускіх традыцыях — з урачыстымі цырымоніямі, ускладаннямі вянкоў, выступамі творчых калектываў і салютам. Але неафіцыйная праграма, на наш погляд, будзе куды цікавейшая.

 

Напрыклад, у суботу, 9 верасня, Нацыянальны мастацкі музей запрашае на "Вераснёўскую ноч", прысвечаную, натуральна, Мінску. Праўда, цягнуцца яна будзе ўсяго пяць гадзін і ўвечары: з 18-й па 23-ю гадзіну. Падчас "Вераснёўскай ночы" можна будзе паслухаць розныя лекцыі ад вядомых мінчукоў кшталту Ігара Корзуна, пакалбасіцца пад музыку дыджэяў, паглядзець паказ мод і разгрузіцца пад гурт Re1ikt. І гэта далёка не ўсё.

 

А ў 22.00 ля Палацу спорта J:морс разам з Прэзідэнцкім аркестрам сыграюць праграму "Беларускае золата". Лідар гурта Уладзімір Пугач кажа, што яму вельмі падабаецца тое, як гучаць “Морсы” з аркестрам, і што гэта вельмі круты досвед. На вуліцы праграма будзе грацца ўпершыню.

 

 

У нядзелю, 10-га верасня ў пабе Beercap, што на Герцэна,10, пройдзе фестываль Craft Pickles. Наведвальнікаў будуць частаваць свежазакатанымі запасамі — марынаванымі агуркамі і памідорамі. Можна з дому прынесці свае закаткі і абмяняцца з суседам. Карацей, паесці на фэсце дакладна атрымаецца.

 

У нядзелю знакамітая Асмалоўка ператворыцца ў вялікую гульнявую пляцоўку, дзе можна пагуляць у настольны тэніс, паскакаць на скакалцы, пагуляць у даміно і класікі. Пры гэтым надвор'е, абяцае сіноптык Дзмітрый Рабаў, будзе цудоўнае — +25!

 

На плошчы Свабоды адкрылася модная оўпэн-эйр-выстава. Модная, таму што на адкрытым паветры, і таму што гаворка ідзе пра дуэт фатографаў KANAPLEV+LEYDIK. Яны сфатаграфавалі супрацоўнікаў і экспанаты 15 музеяў і такім чынам збіраюцца прыцягнуць увагу мінчукоў да прыгожага.

Таксама ў нядзелю тэрыторыя ля Палаца спорту ператворыцца ў World of Tanks. Кампанія Wargaming ладзіць івент з 60 гульнявымі пляцоўкамі. А яшчэ падчас гэтага свята выступіць 5'nizza!

 

Ну, і ў нядзелю рабіце выклік сабе, запаўняйце вуліцы Мінска і ўдзельнічайце ў паўмарафоне! Будзе бегчы амбасадарка Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, пабягуць беларускія міністры. Бяжыце і вы! Старт у 10.00.

 

Тэкст паводле CityDog.by

Фота: Белновости
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі