Дырэктар гатэля "Планета" скончыў жыццё самагубствам

Следчы камітэт прызначыў судова-медыцынскую экспертызу, якая вызначыць прычыну смерці, паведамляе БЕЛТА.





Следчыя органы вядуць праверку па факце смерці дырэктара гатэля. Следства мяркуе, што асноўная версія смерці — самагубства, аднак разглядаюцца і іншыя версіі.





У інтэрнэце паведамляецца, што дырэктарам гатэля быў Валерый Агірэнка. Гатэль "Планета" належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта.

У каментары Радыё "Свабода" адна са сведак здарэння распавяла, што Агірэнка загінуў пасля таго, як да яго прыехалі міліцыянты ў бронекамізэльках. Па словах жанчыны, паміж сабой міліцыянты казалі, што "ў яго кватэры ў ванне ўсё было ў крыві, там былі акрываўленыя нажы і што ён нібыта ўскрыў сабе вены".





Фота — ru.123belarus.com і bel-jurist.com