Вы тут

"Дынама-Мінск" вырвала перамогу ў "Металурга" за 32 секунды да фінальнай сірэны

Падчас матча "Дынама-Мінск" — "Металург" / t.me/hcdinamoby

15 верасня "Дынама-Мінск" на "Мінск-Арэне" перамагло магнітагорскі "Металург" — 3:2. Гэта было драматычна: вырашальную трэцюю шайбу беларускія хакеісты закінулі за 32 секунды да фінальнай сірэны.

Асноўныя падзеі гульні разгарнуліся ў другім перыядзе, калі каманда закінулі чатыры шайбы. Спачатку "Металург" рэалізаваў большасць. "Зубры" хутка адказалі дакладнымі кідкамі Кітарваа і Прынса. Але пад канец перыяда прапусцілі ізноў.

Гульня ішла да овертайма, але на апошняй хвіліне беларусы перахапілі шайбу і кінуліся ў контратаку, якая скончылася шчаўчком Андрэя Касціцына.

Па інфармацыі з тэлеграм-канала "Дынама", на "Мінск-Арэне" прысутнічала 13 тысяч 107 гледачоў.

Пасля матча трэнер "Дынама" Крэйг Вудкрафт звярнуўся да гульцоў: "Каманда пачула мяне. На характары мы выцягнулі гульню. Я ганаруся сваёй камандай... Цяпер мы ведаем, што можам перамагчы каго заўгодна!"