Двух жыхароў Івацэвічаў злавілі з алкаголем на 20 тысяч долараў

На Брэстчыне работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымалі двух маладых людзей, якія незаконна гандлявалі дарагім алкаголем.

Маладых непрацуючых людзей 20 і 23 гадоў затрымалі ў вёсцы Няхачава Івацэвіцкага раёна. Яны спрабавалі прадаць алкаголь на суму 20 тысяч долараў. У двух іх аўтамабілях супрацоўнікі ДФР выявілі 2770 бутэлек віскі, рому, шампанскага і гарэлкі вядомых замежных вытворцаў. Акрамя таго ў хлопцаў было 20 тысяч долараў, інфармуе БЕЛТА.

Алкаголь маладыя людзі цягам года вазілі з Расіі і прадавалі ў Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, гэтых юнакоў ужо лавілі на незаконным перавозцы буйных партый алкаголю без дакументаў. У чэрвені 2014-га іх аштрафавалі за гэта на 240 млн рублёў, а ў снежні таго ж года — на 63 млн рублёў.

Цяпер на маладых людзей пачалі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі