Дубавец: уражвае, наколькі словы гімна БНР адпавядаюць нашаму часу

Дубавец: уражвае, наколькі словы гімна БНР адпавядаюць нашаму часу

Беларускі пісьменнік і публіцыст Сяргей Дубавец на сваёй старонцы ў Facebook паразважаў пра тое, што гімн Беларускай Народнай Рэспублікі 1920 года вельмі адпавядае сённяшнім рэаліям нашай краіны. "Мы выйдзем шчыльнымі радамі на вольны родны свой прастор" — гэта і пра масавасьць і пра "стаць у счэпку" і пра "Гэта наш горад!“, — піша ён. І працягвае: "Хай воля вечна будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор!" — спыніце гвалт!".

І падобныя паралелі можна пабачыць і ў далейшым тэксце гімна, у тым ліку і пра мірны характар беларускіх пратэстаў.

"Калі адбываліся спрэчкі: якая песня мусіць быць дзяржаўным гімнам, хормайстар Кірыла Насаеў заўсёды казаў, што менавіта гэты марш адпавядае ўсім канонам такога гімна, — піша Сяргей Дубавец. — А тут самое жыццё пацвердзіла ягоныя словы. І гэта таксама ўражвае моцна".

Дубавец: уражвае, наколькі словы гімна БНР адпавядаюць нашаму часу
Дубавец: уражвае, наколькі словы гімна БНР адпавядаюць нашаму часу
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі